Святы Айцец Піо з П’етрэльчыны, святар
Успамін: 23 верасня
Франчэско Фарджонэ — будучы падрэ Піо — нарадзіўся 25 мая 1887 г. у
П’етрэльчыне (Паўднёвая Італія). У шаснаццацігадовым
узросце ўступіў у закон капуцынаў і праз сем гадоў прыняў святарскае
пасвячэнне. У 28 гадоў айцец Піо атрымаў стыгматы — раны, як у Езуса Хрыста,
што прычынялі яму нясцерпны боль. З-за накладзеных на яго абмежаванняў падрэ
Піо прысвяціў сябе паглыбленаму духоўнаму жыццю, асабліва культу Эўхарыстыі,
Мукі Пана і Маці Божай Балеснай, а таксама апостальству споведзі. Перад яго
канфесіяналам у касцёле кляштара Сан Джаванні Ратондо выстройваліся вялікія
чэргі тых, хто хацеў у яго спавядацца.
Айцец Піо вядомы таксама як містык: ён меў дар білакацыі (адначасовага
знаходжання ў двух месцах), дары моваў, чытання ў сумленні, прадказання
будучыні. Акрамя таго, ён заснаваў Дом палёгкі ў цярпенні — сучасную
медыцынскую ўстанову, якая разам з тым з’яўляецца месцам малітвы і навукі, а
таксама міжнародны малітоўны рух, што ахоплівае сотні груп вернікаў па ўсім
свеце. Падрэ
Піо памёр 23 верасня 1968 г. у Сан Джаванні Ратондо, дзе і быў пахаваны. Праз
трыццаць гадоў пасля смерці ён быў беатыфікаваны, а ў 2002 г. кананізаваны. У
дзень кананізацыі Папа Ян Павел ІІ назваў падрэ Піо дарам для нашага часу,
поўнага пакутаў. Праз яго заступніцтва здзяйсняецца шмат цудаў і аздараўленняў.
Выставленный гроб с останками Отца Пио
в Сан-Джованни-Ротондо (Италия)
Отец Пио на молитве
Благословление Отца Пио
Сан-Джованни-Ротондо
Костёл со времён Отца Пио
Больница построенная с инициативы Отца Пио
Нижняя Каплица
Каплица Найсвятейшего Сакрамента
Верхний Костёл
Старый Костёл
Музей Отца Пио
Цэлла Отца Пио
Реликвиарий Отца Пио
Петрельчина - комнота Отца Пио в родительском доме
Комментариев нет:
Отправить комментарий